Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР

Метадычная распрацоука на тэму: "Мая Радзіма Беларусь"

Дата: 8 апреля 2019 в 18:50, Обновлено 8 апреля 2019 в 19:52

План тэматычнага тыдня

Тэма тыдня: «Мая Радзiма Беларусь»

Мэта:  Пашыраць веды дзяцей аб Рэспублiцы Беларусь i яе жыхарах, аб гiсторыi свайго горада Бабруйска. Працягваць  работу па навучанню дзяцей роднай мове. Выхоўваць любоў да роднай зямлi.

Днi тыдня

Тэма дня

Тэма мерапрыемства

Вiд дзейнасцi

Мэта

Удзельнiкi

Адказныя

Панядзелак

“З чаго пачынаецца Радзiма”

“Дзе нарадзiўся,там прыгадзiўся”

Зносiны.

Гутарка.

Фармiраваць знаёмства дзяцей з роднымi мясцiнамi, сцежкамi, пляцоўкамi, роднай спадчынай. Выхоўваць любоў да роднай зямлi.

Дзецi

Ерамеева Л.Д.

Мастацка-моуная дзейнасць.

Выразнае чытанне вершаў пра Бабруйск.

Садзейнічаць далейшаму практычнаму авалоданню мастацка-маўленчай дзейнасцi. Развіваць уменне выразнага выканання паэтычных твораў, праяўляць патрыятычныя пачуццi да Радзiмы.

Аўторак

“Славутыя людзi…”

“Помнікі”

Пазнавальна-практычная дзейнасць

Экскурсiя да помніку Ракасоўскаму

Знаёмiць дзяцей з гiсторычнымi помнікамі  роднага гораду. Пашыраць уяўленне аб cлавутых людзях і фарміраваць патрiатычная умення дзяліцца ўражаннямі з уласнага вопыту

.

Дзецi

Ерамеева Л.Д

Серада

“Будынкi i жыхары, вулiцы Гагарына”

(библиотека, больница, детский сад)

“Ах, як добра ў дзіцячым садзіку жывецца па вулiцы Гагарына”

Мастацка-моуная дзейнасць.

Мастацкая дзейнасць.

Маляванне

“Вось гэта вулiца, вось гэты дом”

Фарміраваць у дзяцей уменне перадаваць уласныя ўражанні аб сваім любімым горадзе, выкарыстоўваючы розныя сродкі. Развіваць уменне маляваць аб’екты з выкарыстаннем шырокіх і тонкіх ліній,  выкарыстоўваць пры гэтым рознага колеру фарбы. Выхоўваць цікавасць і любоў да роднага гораду.

Дзецi

Ерамеева Л.Д

Гульнявая

дзейнасць.

Дыдактычная гульня “Упрыгож словам”

Фарміраваць у дзяцей уяўленні аб словах, якія абазначаюць прыкметы прадмета, які адказвае на пытанні які?якая? якое? якія?

Чацвер

“Символiка РБ”

«Герб. Флаг.»

Гульнявая

дзейнасць.

Гульня

«Складзi герб РБ з  частак»

Пашырыць веды дзяцей аб ciмволiке свайго гораду

Дзецi

Ерамеева Л.Д

Пятнiца

“Мая родная краiна”

“Вандраванне па мапе РБ”

Гульнявая

дзейнасць

Гульня-гутарка

Далучаць дзяцей да гісторыі і культуры беларускага народа;развіваць памяць, мысленне,увагу,уменне послядоўна выказваць свае думкі,спрыяць развіццю індывідуальных здольнасцей, ствараць добры настрой. Спрыяць жаданню дзяцей удзельнічаць у гульні,знаходзіць словы,якія называюць гарады, калі  расказваецца пра дастапрымячацельнасці гарадоў,выхоўваць культуру паводзін,пачуцё гонару за  сваю краіну, свой народ.

Развіццё маўленчай дзейнасці дзяцей.

Пазнаёміць дзяцей з картай РБ, звярнуць увагу на асаблівасці  геаграфічнага палажэння краіны. Удакладніць значэнні “Абласныя гарады”, “Сталіцы”. Замацоўваць уменне  ствараць выяву ў тэхніцы выразання па трафарэту, выхоўваць павагу да людзей працы.

Дзецi і бацькі

Ерамеева Л.Д

Мастацкая дзейнасць.

Аплiкацыя

“Гарады на мапе РБ”

Гульня-гутарка

“Вандраванне па мапе РБ”

Мэты: садзейнічаць развіццю пачуцця любві да роднага горада і гонару за яго; выхоўваць цікавасць да яго гісторыі і сучаснасці;

Удакладняць веды пра дзяржаўныя сімвалы краіны і горада, раскрыць іх значэнне; працягваць работу па навучэнні дзяцей роднай мове.

Удасканаліць веды дзяцей аб родных гарадах Беларусі і аб асаблівасцях іх адлюстраванні на карце; выхоўваць пачуццё гордасці за сваю краіну.

Матэрыял: карта РБ, дыдактычныя гульні: “Гарады на карце”, “Лес”, “Ягады”, “Кветкі”, “Дзікія жывелы”.

Папярэдняя праца: завучванне вершаў пра Радзіму, гутаркі пра Бабруйск; пошук адказаў на пытанні, звязаныя з гісторыяй і сучаснасцю горада Бабруйска. Знаёмства з карткамі - словамі на тэму: "Гарады".

Ход гульні:

Вых-к: Добрай раніцы, паважаныя госці, добрай раніцы, мае маленькія сябры.

Добрай раніцы, блакіт нябёс

Добрай раніцы, сонца залатое

Добрай раніцы, матулька зямля

Добрай раніцы, уся мая сям'я.

Сёння мы зноў з вамі сустрэліся.

Гульня сёння прысвечанна  прыгожаму, зяленаму гораду Бабруйску. Наш горад вельмі прыгожы, гэта адзначаюць не толькі госці, але і паэты - пісьменнікі.

Зараз мы паслухаем вершы, якія падрыхтавалі нашы дзеці.

               Вера Запольская

                            «Город»

Бобруйск- хороший город

С рекой Березиной.

В свои шестьсот он молод,

Особенно весной.

И местный санаторий имеет у реки

Немало территорий - владенья велики.

 “Бабруйшчына”

Мікола Аўрамчык

Мая Бабруйшчына зялёная,

Здаешся іншым ты малой

З тваей Бярэзінай хвалёнаю

І з непрыкметнасцю Алой.

А мне заўсёды паўнаводнымі

Здаваліся іх берагі,

Былі твае мясціны роднымі,

Куток з маленства дарагі.

“Бывай, Бярэзінскі фарштат ”

Святлана Басуматрава

Жыве мая бабуля на фарштаце,

Жыве ля самяй рэчкі, на гары.

Блукае зайчык сонечны па хаце

Ды сцеле лісцем сцежку клён стары.

Паслухайце легенду пра Бабруйку і Бярэзіну.

Жылі дзяўчынка "Бярозка" і хлопчык "Бабер".

Яны кахалі адзін аднаго. Дрэнныя людзі не хацелі, каб яны былі разам і разлучылі іх. Хлапчука направілі ваяваць. А дзяўчынка вельмі сумавала, плакала і не дачакалася сваяго каханага. Яе стройны стан ператварыўся ў ствол бярозы, а длінныя косы, у зялёныя галінкі. I стала яна "Бярозкай". Ад слез "Бярозкі»"пайшлі ручайкі, якія сабраліся ў вялікую раку Бярэзіну, так з'явілася рака Бярэзіна.

А калі вярнуўся "Бабер" да хаты,ён не знайшоў сваю сужанную. Ён так  засумаваў, узяў ружжо і пайшоў у лес,дзе і застаўся. У тым кутку, дзе ён схараніўся забіў маленькі ручаёк, які сваю чыстую вадзіцу праклаў сцежкамі чэраз лес і поле да ракі Бярэзіна. Геты ручаёк палучыў назву Бабруйка.

Пры ўпадзенні ракі Бабруйкі ў Бярэзіну быў заснаваны горад Бабруйск.Там пачалі жыць звярушкі бабры і будаваць сваё жыллё на берагах лясной ракі Бабруйкі і Бярэзіны. Так сужаны "Бабер" знайшоў сваю сужанную. "Бярозку»"("Бярэзіну")

На правым беразе ракі,

Нямалы горад размясціўся.

3 пары быць Кіяўскай Русі –

Тут мірны жыхар пасяліўся.

Баброк, Бабрусік, Бабровік,

Як толькі ён не называўся,

Але прычынаў тым -

Рака Бабруйка-злілась з ракой Бярэзіной;

Вось і назваўся ён Бабруйскам.

Нам сэрцу горад даpaгi.

Вых-к: Вось, чаму наш горад носіць назву "Бабруйск"

Дыдактычная гульня. "Гарады на карце"

Запрашаю дзяцей падыйсці да карты.

Вы-ль: - Гомель, Мінск, Мазыр ды Жлобін,Светлагорск і Магілёў

Што ўсё гэта, мы заўседы назавём без лішніх слоў?

(С. Шах)

- Гарадоў прыгожых многа,

Ты знайдзі да іх дарогу.

Лепшы горад выбірай.

Яго хутчэй ты называй.

- Як завецца наша краіна?

- РБ.

- Беларусь якая?

- Сінявакая, зялёная, магутная, квітнеючая, незалежная, прыгожая.

- Чамусінявокая?

- Шматрэк, азёр.

- Якія рэкі вы ведаеце ў горадзе Бабруйску?

- Бярэзіна, Бабруйка.

- Як завецца мора ў Мінску?

- Камсамольскае.

- Як завецца возера ў Мінску?

- Нарач.

- Чаму зяленая?

- Шмат раслін. Дрэвы – гэта расліны.

Дыдактычная гульня. "Лес"

Мэта: Знайсцi малюнкi дрэў i назваць iх.

-Якія дрэвы вы ведаеце?

-Дуб, бяроза, клён, асіна, ліпа, елка, хвоя,іва.

-Шмат кветак.

Кветкі - гэта расліны.

Дыдактычная гульня."Кветкі"

Мэта: Знайсцi малюнкi кветак i назваць iх.

-Якія кветкі вы ведаеце?

-Рамонкі, ландышы, званочкі, пралескі, васількі.

Шмат ягад (хмызняк - (полукусты))

Дыдактычная гульня. "Ягады"

Мэта: Знайсцi малюнкi ягад i назваць iх.

Ягады – гэта расліны.

-Якія ягады вы ведаеце?

-Суніцы, чарніцы, журавіны, брусніцы, маліна.

Фіз-т хвілінка: "Лес"

Наша краіна валодае шматлікімі каштоўнасцямі.

-Якімі каштоўнасцямі валодае горад Брэст?

-Ідзі, Данік, знайдзі на карце горад Брэст.

-Прамысловасццю, ёсць завод па выпуску газавых пліт "Гефест".

-Брэскі дывановы камбінат.

-Ёсць помнiк "Брэская крэпасць - герой".

-Ёсць бюст лётчыку касманауту Пятру Клімуку.

-Значнае месца займае прыродны запаведнік "Белавежская пушча".

Назва пушчы паходзіць ад назвы крэпасці, якая была збудавана на ўскраіне лясных масіваў шмат гадоў назад і мела назву "Белая вежа" (паказ). Жыхары пушчы знаходзяцца пад аховай дзяржавы (тлумачу сэнс слова "пушча" - цяжка праходны лес), у ім багаты раслінны і жывёльны свет.

Дыдактычная гульня. "Дзікія жывёлы"

Мэта: Знайсцi малюнкi дзікіх жывёл i назваць iх.

-Якія звяры жывуць у пушчы?

-Дзік, алень, лось, лісіца, барсук, ласка, заяц, рысь, воўк, зубр.

-Зубр, гаспадар Белавежскай пушчы.

-Як вы думаеце, ці ёсць у зубраў сям'я?

- Як завуць члена ў зубрынай сям’?

Тата - зубр, зубрыца - мама,

I дзіця ў іх ёсць таксама,

Мае гучнае імя.

А якоё? …(Зубраня)

Зубр - сімвал Беларусі. Яго выявы можна ўбачыць на значках, паштоўках. Назва "Зубраня" носіць славуты дзіцячы лагер, які размясціўся на беразе возера ў Мінску, як яно завецца?

-Нарач.

На машынах "БелАЗ", так сама ёсць сілуэт зубра. Грузавы аўтамабіль такіж магутны, як і зубр.

А зараз мы прагаварым скорагаворку:

Зубраня зубрыла азбуку.

Зубрыла, зубрыла, вызубрыла.

-Хто гаспадар нашых рэк?

-Бабёр.

Сёння мы з вамі будзем састаўляць апавяданні пра жывёл: бабра, зубра па схемам.

-Хто гэта? (цацка жывёлы)

Колькі пакояў мае хатка бабра?

- Тры.

Як яны завуцца?

- Сталовая, спальня, сені.

-Ежа бабра.

- Што яны робяць у гэтых пакоях?

- Спяць, ядзяць ежу - асінку, страхваюць ваду з поўсці ў сенях.

- Хто раскажа верш пра баброў?

ВасільВітка

Бабер

Бабер, бабер, бабраняты на падбор,

Малайцы бабры. Нашых рэк гаспадары,

Вартавыя крыніц, і куніц, і суніц, і лясоў, і ласёў, і птушыных галасоў.

Хто заб'е бабра не пабачыць дабра.

Белавежжа, Белавежжа!

Траў і лісце водар свежы.

Ты стаіш, жывы музей.

Дзеля радасці людзей!

(В. Лукша)

-Якімі каштоўнасцямі валодае горад Полацк?

-Там жыла Ефрасіння Полацкая.

Дзіця: Вельмі складанае жыццё пражыла Ефрасіння Полацкая. Яна была

дачкой полацкага князя Георгія. Бацькі звалі яе Прадславай. Князь хацеў выдаць сваю дачку замуж, але Прадслава была супраць, яна тайна пайшла ў манастыр. Там ёй далі новае імя - Ефрасіння. Яна пісала свае творы, малітвы для беларускага народа. Яна адкрыла два новых манастыры, а пры іх кнігарню з трымя пакоямі. У адным пакоі майстар рабіў малюнкі, у другім - каляровыя вялікія літары, у трэццім - вокладкі. Ефрасіння стала пісаяць першыя рукапісныя кнігі ў Полацку. Яна адчыняла школы для беднага народа.

- Як завецца сталіца нашай РБ?

- Хто знойдзе на карце горад Мінск?

-Якімі каштоўнасцямі валодае горад Мінск?

-Прамысловасццю. Ёсць, "Мінскі Трактарный завод".

-Завод па вырабу сціральных (мытных) машын і халадзільнікаў "Атлант".

-Завод па вырабу тэлевізараў "Гарызонт".

- Якія яшчэ вы ведаеце гарады?

- Магілёў

- Гродна

- Гомель

Дзеці знаходзяць карткі са словамі на тэму: "Гарады" і кладуцьіх правай рукой, арыентыруясь на карце РБ.

- Як завецца наш родны горад?

-Бабруйск.

- Ідзі, Лера, знайдзі картку са словам Бабруйск.

- Якая рака цячэ ў горадзе Бабруйску?

- Бярэзіна.

Вых-к: А яшчэ, цячэ ў Бабруйску маленькая рака Бабруйка.

  • Ідзі знайдзі, Варвара, картку з словам, пакладзі яе каля Бабруйска.
  • А, зараз, мы пагуляем у гульню "Упрыгож слова".

Город наш які?(прыгожы, чысты, мнагалюдны, шумны, вялікі, зялёны, гасцепрыімны)

Жыхары нашага горада якія? (прыветлівыя, прыгожыя, маладыя, працавітыя, старанныя)

Будынкі у нашым горадзе якія? (высокія, прыгорыя, сучасныя і старажытныя, зробленныя з чырвонай цеглы і з белай, з купаламі (царква), з аркамі (дамы), шмат павярховыя)

Вуліцы нашага горада якія?(шырокія і вузкія, упрыгожанныя кветкамі, зялёныя, шумныя, доўгія і кароткія...)

Вых-к: А хто з вас ведае назвы вуліц на якіх вы жывеце?

Максім, Андрэй - «Мы жывем на вуліцы Гогаля».

Данік Г. –«Я, жыву на вуліцы Заходней».

Маша –«Я, жыву на вуліцы 50 год УВЛКСМ».

Віка, Алеся, Ульяна, Косця, Данік М. –« Мы жывем на вуліцы Гагарына».

Ганна, Ілья –«Мы жывем на вуліцы Вульянаўскай».

Варвара,Яўгення, Саша К. –«Мы жывем на вуліцы Ракасоўскага».

Саша М., Насця, Лера –«Мы жывем на вуліцы Будаўнікоў».

Ваня – «Я жыву на вуліцы Гарэліка».

- Можа хто з вас ведае, чаму так называюцца вашы вуліцы,

Ганна, Ілья, у гонар каго названа ваша вуліца?

Дзеці:«Вуліца Ульянаўская названа ў гонар Леніна, які хацей каб наша жыццё было добраеі цудоўнае.І каб усе людзі жылі ў міры».

Максім, Андрэй: «Вуліца Гогаля названа ў гонар пісьменніка Гогаля».

Саша М, Насця, Лера: «Вуліца Будаўнікоў названа ў гонар будаўнікой горада

Бабруйска».

Віка, Алеся, Ульяна, Косця, Данік М. –«Наша вуліца названа ў гонар лёдчыка- касманаўта, Юрыя Аляксеявіча Гагарына, які першым паляцеў у космас 1961 годзе і абляцеў вакол планеты "Зямля" на касмічным карабле "Васток". Ён трагічна пагіб даследавая (іспытывая) самалёт».

Варвара,Яўгення, Саша К.: «Вуліца Ракасоўскага названа ў гонар Маршала СССР, двойчы герояСССР,які прымаў удзел у абароне горада Бабруйска. Яго бюст знаходзіцца на гэтай вуліцы».

Ваня жыве на вуліцы Гарэліка. Саламон Аронавіч Гарэлік нарадзіўся ў горадзе Бабруйску, быў танкістам.Ён у танку пайшоў на таран з пяццю фашыскімі танкамі. Фышысты аблілі танк бянзінам і падажглі. Машына згарэла, ала не зламіла дух герояз яе данасіўся "Інтэрнацыянал". I вось за гэта яму прысвоялі званне Героя Савецкага Саюза. I ў 2004 годзе, у Бабруйску, у  Кісілевічах пысвоялі яго імя вуліцы.

Вых- к: - Як добра, што на нашай зямлі былі і ёсць такія людзі, якімі мы з вамі можам ганарыцца і старацца быць падобнымі на іх: такімі ж смелымі, адважнымі, дужымі і любячымі сваю краіну і свой народ.

- А зараз мы з вамі разгледзім герб горада Бабруйска.

- Я вам растлумачу, што ён азначае? Гэта герб нашага горада і гледзячы на яго можна даведацца пра старажытнае жыццё і тое, чым ранней займаліся жыхары Бабруйска.

- Што намалёвана на ім? (правільна, гэта падобна да карабельных мачт).

У старыну наша рака Бярэзіна была паўнаводнай і буйнай, па ёй сплаўлялі дрэвы для будаўніцтва караблёў.І тады за ўдзяку нашаму гораду людзі намалявалі вось такі герб.

Разглядзіце яго ўважліва, і я дам вам заданне:

Скласці герб з частачак мазаік.

Вых- к: - Звярніце ўвагу на тое, як упрыгожана зала, паважанныя хлопчыкі і дзяўчынкі.

- Адкажыце мне, чым упрыгожана гэта сцяна? (герб і сцяг РБ)

- Хто мне скажа, што азначае наш герб? (звязда - сімвал перамогі нашага народу над ворагам, контур Беларусі ў праменьчыках узыходзячага сонейка - сімвал дружбы і міру паміж народамі, вянок спляцённых каласкоў збожжа ўпрыгожаны з аднаго боку кветкамі ільна, а здругога кветкамі канюшыны, - азначае сімвал пладародзя нашай краіны.

- Хто ведае, чаму наш сцяг такога колеру? (зялёны- сімвал зямлі і ўраджаю, чырвоны- сімвал дружбы, перамогі, жыцяя.)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.